Міжнародны дзень роднай мовы
Мовай роднай даражы, мову родную шануй,
Мовай роднай не гандлюй.
Мову родную любі, мову ў сэрцы не губі,
Мовы роднай не кідай, мову дзецям перадай.
Мову не аддай на здзек.
Толькі з ёй жыць можаш век.
На беларускай мове давай размаўляць…
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
У нашым цэнтры прайшоў тыдзень беларускай мовы
Выхаванцы падарожнічалі «Па старонках роднай мовы». Праз розныя віды дзіцячага фальклору – вершаванага, гульнявога, музычнага – яны мелі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа.
Аўторак быў прысвечаны тэме «Падарожжа ў казку». У гэты дзень дзеці вучыліся эмацыянальна ўспрымаць казку, разумець яе змест, вымаўляць беларускія словы.
З выхаванцамі праводзіліся заняткі-забавы, гутаркі пра беларускія святы. Таксама дзеці наведалі пакой " Беларуская хатка" прадметаў вясковага побыту і прыладаў працы, якая была арганізавана ў дашкольнай установе.
Кожны дзіця з дзяцінства ведае: "Кніга - сябар чалавека". З самага ранняга дзяцінства бацькі, выхавальнікі чытаюць дзецям кнігі. З мэтай пашырэння ведаў дашкольнікаў пра кнігі, пра родную мову, выхаванцы нашага цэнтра наведалі сельскую бібліятэку.
Несумненна, гэты тыдзень запомніцца нашым дзецям надоўга. І можа быць, родная беларуская мова будзе значна часцей гучаць не толькі ў дзіцячым садзе, але і ў хатах выхаванцаў.