Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

23 лютага дзень абаронцаў Айчыны

Дата: 24 февраля 2022 в 11:14, Обновлено 25 февраля 2022 в 11:49
88 просмотров

Пачуццё патрыятызму так шматгранна па свайму зместу што не можа быць вызначана некалькімі словамі. Гэта і любоў да родных месцаў, і гонар за свой народ, за яго культуру, і жаданне захоўваць і прымнажаць багацце сваёй краіны. Усе гэта гаворыць аб тым, что выхаванне патрыятычных пачуццяў можна і трэба пачынаць з дашкольнага ўзросту.

Свята 23 лютага ў дашкольнай установе - добрая нагода для выхавання ў дашкольнікаў пачуцця патрыятызму, далучэнне да лепшых традыцый сваёй Радзімы, фарміравання ў дзяцей гонару за слаўных абаронцаў Айчыны. Гэта свята ўсіх людзей, якія стаяць на варце нашай Радзімы. Гэта свята сапраўдных мужчын - смелых і адважных, спрытных і надзейных, а таксама свята хлопчыкаў, якія вырастуць і стануць абаронцамі Айчыны. Гэта таксама дзень памяці ўсіх тых, хто не шкадаваў сябе дзеля Айчыны, хто да канца заставаўся верны воінскаму абавязку.

23 лютага ў нашай дашкольнай установе прайшло музычна-спартыўнае свята, прысвечанае Дню абаронцы Айчыны "Бравыя салдаты". Дзеці спаборнічалі, спявалі песні і з выразна чыталі вершы. Свята праходзіла ў форме забавы і складалася з розных эстафет. Дзеці праявілі вялікую актыўнасць, падарылі адзін аднаму добры настрой, радасць зносін і ўсмешкі, паказалі якія яны спрытныя, смелыя. А ў падарунак усім дзеці станцавалі яркі танец «Матроскі». Свята ў дзіцячым садзе - гэта радасць, весялосць, урачыстасць, якую падзяляюць дарослыя і дзеці. Ён павінен уваходзіць у жыццё дзіцяці яркай падзеяй і застацца ў памяці надоўга. Калі дзеці пасля свята спяшаюцца падзяліцца сваімі ўражаннямі і яшчэ шмат дзён жывуць пад уражаннем ад яго - значыць, мы дасягнулі мэты. Свята адбылося, і свет вакол нас стаў крышачку ярчэй, святлей і дабрэй!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.