Дзень роднай мовы
Мова жыве пакуль на ёй гавораць
З легендаў і казак былых пакаленяў
З калосся цяжкога жытоў і пшаніц
З узорьеў і сонечных цеплых праменняў
Ты выткана, дзіўная родная мова
Дзень роднай мовы- нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай. Развiццё асобы дзiцяцi ў грамадстве немагчыма без ведання роднай мовы. Дашкольны ўзрост з'яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмi беларускай мовы. Вось i мы звяртаемся да традыцый беларускай культуры: гуляем у народныя гульнi, спяваем песнi, спрабуем выконваць рухi народных танцаў i нiяк не абыходзiмся без беларускай музыкi.Мы стараемся заахвочваць дзяцей размаўляць на беларускай мове ў паўсядзеннам жыцці.
Чарговы дзень роднай мовы пачаўся з ранішняй гутаркі "Нашыя знакамітыя Беларускія песняры". Мы разказвалі выхаванцам пра творчасць беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў суправаджэнні прэзентацыі.
Затым выхаванцы прынялі ўдзел у літаратурнай забаве "Паэтычнае падарожжа". На прыпынку "загадкавая" выхавацау сустракаў Бульбашык са сваімі беларускімі загадкамі. На станцыі «Лясная» дзеці слухалі вершы пра лясных жыхароў яшчэ аднаго беларускага паэта Васіля Віткі. На станцыі "гульнявая" мы гулялі ў Беларускую народную гульню "Гарлачык". Малодшыя дзеці пабывалі ў гасцях у беларускай казкі, гулялі ў гульню “ Апрані лялькуў беларускае адзенне”.
Далучаючы дзяцей да вялікай каштоўнасці і святыні свайго народа, і мы, педагогі, будзем садзейнічаць узбагачэнню прамовы выхаванцаў.